Футбалісты беларускай "маладзёжкі" згуляюць са швейцарцамі на Еўра-2011

Сёння футбалісты моладзежнай зборнай Беларусі правядуць заключны матч папярэдняга этапу чэмпіянату Еўропы ў Даніі.

Прамая трансляцыя адбудзецца ў 21.35 на Першым тэлеканале.

Каб выйсці ў паўфінал, беларусам неабходна перамагчы. У выпадку нічыёй або паразы лёс нашай каманды будзе залежаць ад выніку матчу Данія - Ісландыя, які таксама адбудзецца сёння.