Фюле: змены ў дачыненнях ЕС і Беларусі залежыць ад пытання палітвязняў

На сустрэчы былі Марына Адамовіч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Асноўнай тэмай гаворкі было абмеркаванне ўмоваў, у якіх ўтрымліваюцца беларускія палітзняволеныя, а таксама высілкі Еўрасаюза па іх вызваленні і рэабілітацыі.

Штэфан Фюле падкрэсліў, што вызваленне беларускіх палітвязняў з'яўляецца адной з найважнейшых тэмаў для ЕС. Еўракамісар сказаў, што добра разумее, якія выпрабаванні яны перажываюць за кратамі. "Я зноў заклікаю беларускія ўлады неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных. Я таксама заклікаю ўлады спыніць аказваць ціск на палітзняволеных і пагаршаць умовы іх утрымання", — цытуе словы Фюле БелаПАН.

Фюле адзначыў, што любыя станоўчыя змены ва ўзаемаадносінах ЕС і ўладаў Беларусі залежаць ад вырашэння пытання аб палітзняволеных.

Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынёй Еўрапарламенту

Фота — bymedia.net