Гісторык Ігар Кузняцоў падлічыў беларусаў, расстраляных у Катыні

На ёй упершыню будуць агучаныя звесткі па ўраджэнцах Заходняй Беларусі, расстраляных ў Катыні.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў гісторык і вядоўца сустрэчы Ігар Кузняцоў.

Кузняцоў: “Па ўдакладненых звестках, у Катыні сярод расстраляных прыкладна ўжо пра 1600 прозвішчаў ураджэнцаў Заходняй Беларусі я магу дакладна казаць. У гэтым спісе фактычна вельмі шмат этнічных і беларусаў, і палякаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі”.

Па словах гісторыка, у “беларускім спісе”, які пакуль не знайшлі, можа быць больш за 10 тысяч прозвішчаў растраляных.

Нагадаем, у лістападзе 2010 года ў інтэрв'ю польскім СМІ кіраўнік Беларусі сказаў, што ён асабіста возьме пад свой кантроль гэтае пытанне. Але на думку Кузняцова, усе абяцанні былі забытыя, як толькі скончыліся выбары.