Гагары пераблыталі рэчку з асфальтам, у выніку — дзясятак загінулых
У Рэчыцкім раёне зафіксаваная гібель птушак, занесеных у Чырвоную кнігу.
На тэрыторыі Беларусі пастаянна гагараў жыве толькі каля 15-30 пар. Пацярпелыя птушкі праляталі праз Беларусь транзітам і, як мяркуецца, збіліся са шляху. Яны страцілі арыентацыю на мясцовасці ў тумане і здзейснілі экстраную пасадку. Верагодна, гагары прынялі асфальт за раку, на хуткасці прызямліліся на яго і загінулі.
Як паведамляе БелаПАН, першыя паведамленні аб гібелі гагар прыйшлі з жаночай папраўчай калоніі, размешчанай у Рэчыцкім раёне, і мясцовага лясніцтва. Знаходзілі загінулых птушак і жыхары навакольных вёсак.
Тых гагар, якія не мелі пашкоджанняў, адвезлі да рэк Дняпро і Бярэзіна, а параненых — у жлобінскі заапарк.