Галоўнага сіноптыка Туркменістану могуць звольніць за няправільнае надвор’е

Згодна з распараджэннем кіраўніка краіны, галоўны сіноптык пакараны, бо яго служба перадавала недакладныя звесткі пра надвор’е, інфармуе РИА Новости. Калі ў бліжэйшы час недахопы не выправяць, Халыеў пойдзе ў адстаўку.

У аўторак метэаслужба Туркменістану апублікавала ў газетах прагноз на тыдзень з абяцаннем значнага пахаладання, дажджу і снегу. Аднак надвор’е практычна супала з прагнозам у інтэрнэце — яно выдалася цёплым, а снегу не было.