Галоўны прыз Венецыянскага кінафестываля атрымаў Аляксандр Сакураў
Журы прызнала яго фільм найлепшым з прадстаўленых на форуме.
Расійскі рэжысёр атрымаў "Залатога льва" за фільм "Фаўст". Інтэрпрэтацыя сюжэту Гётэ пра навукоўца, які прадаў душу д'яблу дзеля ведаў, з'яўляецца таксама заключнай часткай цыкла фільмаў Сакурава пра Гітлера, Леніна і японскага імператара Хірахіта. Яны маюць назвы "Молах", "Цялец" і "Сонца".