Гамельчукі скралі з крамы канапу — адміністрацыя не заўважыла
Гомельскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу на трох жыхароў Гомеля.
Як паведамляе БелаПАН, канапа была скрадзеная яшчэ на пачатку ліпеня. Але сам крадзеж да 23 жніўня адміністрацыя крамы не заўважала. Толькі 23 жніўня кіраўніцтва крамы напісала заяву ў міліцыю. Аператыўнікі на працягу сутак выявілі зламыснікаў. Усе яны — раней асуджаныя, ім па 25-30 гадоў.
Адзін з іх кажа, што разам з сябрамі гулялі па вуліцы і вырашылі зайсці ў краму паглядзець мэблю. На першым паверсе крамы хлопцы пабачылі новую канапу ва ўпакоўцы. Побач нікога не было, таму маладыя людзі ўзялі канапу і панеслі — спярша ў пад'езд суседняга дома, а потым — у кватэру сужыцелькі аднаго з падазраваных. Там канапу і знайшлі аператыўнікі.