Гамяльчанін спрабаваў абрабаваць гандлёвы павільён пры дапамозе малатка

Жанчына спачатку падумала, што гэта жарт, але калі налётчык дастаў з курткі малаток і стаў ім пагражаць, закрычала і кінулася бегчы. На дапамогу ёй падаспелі ахоўнікі рынку. Яны раззброілі мужчыну і выклікалі міліцыю.


Няўдачлівы рабаўнік на рынку добра вядомы. Яго характарызуюць як спакойнага, неканфліктнага чалавека. Што падштурхнула яго на такі ўчынак, зараз высветліць міліцыя, інфармуе БелТА.