Ганцавіцкія чыноўнікі марна збіралі подпісы ў падтрымку экс-кіраўніка
Новым старшынём райвыканкаму стаў Аляксандр Саланевіч. Раней ён займаў пасаду старшыні Брэсцкага райсавету дэпутатаў.
Былы старшыня Уладзімір Cтоляр кіраваў гэтым самым адсталым у вобласці раёнам больш за 10 гадоў. Каля двух месяцаў таму старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар публічна прапанаваў Столяру падаць у адстаўку. Пасля гэтага ў падтрымку Столяра мясцовыя чыноўнікі сабралі вялікую колькасць подпісаў. Напрыклад, за Столяра толькі ў мясцовай больніцы падпісаліся больш за сто чалавек. Стос сабраных подпісаў адвезлі ў аблвыканкам. Але ад звальнення гэта кіраўніка не ўратавала.
Тым не менш, на развітанне Сумар уручыў Столяру грамату за подпісам прэм'ера Мясніковіча — “за шматгадовую плённую працу”.