“Газета выборча”: Польскі прэзідэнт цудам пазбег сустрэчы з Лукашэнкам

На футбольным стадыёне ў Кіеве, дзе праходзіў фінальны матч Еўра-2012, беларускі кіраўнік апынуўся ў ложы побач з грузінскім калегам, паведамляе charter97.org са спасылкай на польскую “Газету выборчу”. Астатнія ганаровыя госці сядзелі ў суседняй ложы, каб не мець кантактаў з Лукашэнкам. Да скандалу такім чынам не дайшло.