"Газпрам": Інвестыцыі ў акцыі "Белтрансгаза" абясцэньваюцца

Як паведаміў прадстаўнік расійскага газавага холдынгу падчас тэлеканферэнцый, праведзеныя тэсты на магчымасць вяртання інвестыцый, і ў сувязі са зменай макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі створаны рэзерв пад абясцэньванне інвестыцый у акцыі "Белтрансгаза".

У справаздачнасці "Газпрама" кошт інвестыцый у "Белтрансгаз" ацэнены ў 53,678 млрд расійскіх рублёў (1,9 млрд долараў), перадае РІА "Новости".

Інвестыцыйная кампанія UFS ацэньвае кошт 50% акцый беларускага газатранспартнага прадпрыемства "Белтрансгаз", што належаць Беларусі, у 2,5 млрд долараў. Менавіта такую суму "Газпром" заплаціў за 50% акцый "Белтрансгаза", выкупляючы акцыі роўнымі долямі ў 2007-2010 гадах.