Гендырэктара холдынга злавілі на крадзяжы, а пасля і на хабары

Спачатку яго арыштавалі па падазрэнню ў крадзяжы гаруча-змазачных матэрыялаў холдынга на суму 1 млн 900 тысяч рублёў. Аднак падчас расследавання сталі вядомыя факты незаконнай дзейнасці гендырэктара.

Яго падазраюць у тым, што ён двойчы атрымліваў буйныя хабары ад расійскай кампаніі за вырашэнне пытання аб заключэнні дамоваў на аказанне транспартных паслуг (гаворка ідзе пра суму больш за 13 тысяч долараў), інфармуе "Ежедневник".

У Беларусі зафіксавалі самы буйны хабар за "адмазку" ад войска