Генеральная пракуратура просіць прэм’ер-міністра спыніць карупцыю

Як паведамілі ў Генпракуратуры, прапануецца праводзіць комплексны аналіз прычын і ўмоў здзяйснення карупцыйных злачынстваў, асабліва крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Паводле звестак Генпракуратуры, за шэсць месяцаў 2011 года па параўнанні з аналагічным перыядам 2010-га колькасць раскрытых карупцыйных злачынстваў павялічылася на 5%. Сёлета зафіксавана 642 выпадкі, а ў мінулым годзе 611, паведамляе БелаПАН. Амаль 40% такіх правапарушэнняў – гэта крадзяжы ў буйным памеры. Яны адносяцца да катэгорыі цяжкіх злачынстваў.