Генпракуратура патлумачыла правы вязняў беларускіх турмаў

Такі адказ Гепракуратура дала на запыт Беларускага Хельсінскага камітэта. Падставай для звароту праваабаронцаў стала інфармацыя пра тое, што асуджанаму экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, які ўтрымліваецца ў калоніі “Віцьба-3”, забараняюць падчас спатканняў паведамляць аб умовах утрымання і стане здароўя.

У прыватнасці, у канцы сакавіка з Саннікавым сустракаўся адвакат, але, нягледзячы на гэта, ніякай інфармацыі пра яго здароўе і ўмовы яго ўтрымання ў сваякоў няма. Паводле слоў жонкі палітыка Ірыны Халіп, яму забаранілі гаварыць на гэтыя тэмы з адвакатам пад пагрозай неадкладнага спынення сустрэчы, паведамля БелаПАН.

У адказе дэпартамента выканання пакаранняў МУС за подпісам часовага выканаўцы абавязкі начальніка Сяргея Працэнкі сказана: “Асуджаныя маюць магчымасць самастойна паведаміць каму-небудзь аб стане свайго здароўя ці ўмовах утрымання. У выпадку парушэння іх правоў яны маюць права і магчымасць звярнуцца з заявай або скаргай у вышэйшую інстанцыю”.