Генсек NATO: Першы крок па стварэнні еўрапейскай супрацьракетнай абароны
Андэрс Фог Расмусэн зрабіў гэтую заяву на саміце Паўночнаатлантычнага блоку, які праходзіць у Чыкага.
"Тут у Чыкага мы дамовіліся зрабіць гэта рэальнасцю", — сказаў генеральны сакратар пра стварэнне еўрапейскай супрацьракетнай абароны. Паводле слоў Расмусэна, зроблены "першы крок доўгатэрміновай мэты забяспечыць абарону ўсёй еўрапейскай тэрыторыі".
Як адзначае РІА "Новости", у апошнія 18 месяцаў NATO вялася праца над тэхнічнымі праблемамі, уключна з праграмным забеспячэннем і прававымі праблемамі стварэння сістэмы Супрацьракетнай абароны. Фактычна ўсё ўжо зроблена і можа быць абвешчана пра "прамежкавую аператыўную гатоўнасць".