Герасіменя: часам здаецца, што Азаранка існуе толькі ў тэлевізары

Паводле яе словаў, з біятланісткай Дар'яй Домрачавай яна кантактуе, а з тэнісісткай Вікторыяй Азаранкай — не.

"Часам мне нават здаецца, што гэта выдуманы персанаж, які існуе толькі ў тэлевізары, — кажа пра Азаранку Аляксандра Герасіменя, адказваючы на пытанне чытачоў газеты "Прессбол". — Яе немагчыма ўбачыць у Мінску. З Дашай хачу мець зносіны больш, агульныя знаёмыя кажуць, што ў нас падобны унутраны свет, гэта інтрыгуе, але ў асноўным атрымліваецца перадаваць адзін аднаму толькі завочныя прывітанні".

Фота — daylife.com, belarus.by