Глеб: хацеў згуляць супраць "Чэлсі", але і "Фенербахчэ" някепскі варыянт
Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб пракаментаваў вынікі ўчорашняга лёсавання 1/16 фінала футбольнай Лігі Еўропы.
Як вядома, сапернікам барысаўчан будзе вядомы турэцкі клуб "Фенербахчэ". Першы матч БАТЭ правядзе 14 лютага 2013 года ў Беларусі, а 21 лютага згуляе ў Стамбуле.
"Фенербахчэ"? Някепска! — цытуе словы Аляксандра Глеба "Прессбол". — Першапачаткова мне хацелася б пазмагацца з англійскімі — "Чэлсі" ці "Ліверпулем". Проста таму, што гэта было б цікава. Што датычыць лёсавання, то поспех па суме двух матчаў з "Фенербахчэ" зусім магчымы. Гэта ж не "Баварыя", таму нам усё па сілах. Будзем змагацца — яшчэ б крыху шанцавання".
На пытанне, ці згуляе Глеб супраць турэцкага клуба, футбаліст адказаў: "Магчыма ўсё". Як вядома, ён яшчэ не вызначыўся, ці застанецца ў БАТЭ, ці пашукае сабе іншы клуб.
Капскі пра "Фенербахчэ": Вядома, гэта не тыя гранды, якія маглі патрапіць
Фота — fcbayern.telekom.de