Глыбоцкі вакзал пафарбавалі ў бела-чырвона-белы колер (фота)
А вось беларускамоўны надпіс замянілі на рускамоўны.
Пасля рамонту сцены глыбоцкага чыгуначнага вакзала выглядаюць як бела-чырвона-белы сцяг.
Што да рускамоўнага надпісу, то супрацоўнікі станцыі Глыбокае спасылаюцца на пастанову кіраўніцтва Беларускай чыгункі, якая абавязвае назвы станцый пісаць на рускай мове.
Адзначым, што на Глыбоччыне, згодна з афіцыйнымі дадзенымі перапісу 2009 года, большасць насельніцтва карыстаецца беларускай мовай. Сёлета ў горадзе адбудзецца Дзень беларускага пісьменства.


