Гомельскія актывісты дэмакратычных арганізацый правялі малітву салідарнасці

Як паведаміў БелаПАН лідар абласной арганізацыі руху "За Свабоду" Пётр Кузняцоў, маладыя людзі сабраліся вечарам 19 студзеня ў саборы Пятра і Паўла, дзе паставілі свечкі і папрасілі Багародзіцу дапамагчы ўсім ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.

"Прайшло ўсё спакойна, хаця было заўважна, што за намі назіраюць", — адзначыў Кузняцоў.

"Сітуацыя ў краіне такая, што на беззаконнасць скардзіцца абсалютна бессэнсоўна: хоць у суд, хоць у пракуратуру. Дык хоць Богу", - дадаў ён.