Гомельскія выратавальнікі лавілі павука-птушкаеда ў кватэры

28 жніўня ў Гомелі выратавальнікам затэлефанавала жанчына і паведаміла, што ў кватэры яе дачкі з акварыума збег павук-птушкаед. Сама гаспадыня экзатычнага насельніка злавіць яго не змагла, а ў кватэры знаходзілася яе маленькае дзіця.

Выратавальнікі злавілі ўцекача і вярнулі ў акварыум, паведамляе БЕЛТА. Рэч у тым, што ўсе віды птушкаедаў у той ці іншай ступені атрутныя. У сталага чалавека ўкус гэтага павука можа выклікаць востры боль, павышаную тэмпературу, цягліцавыя сутаргі. Для дзяцей укус павука можа пагаражаць смерцю.

Фота — ekimoff.ru