Грамадзянін Беларусі загінуў пры крушэнні самалёта ў Расіі
Трагедыя адбылася 12 верасня на поўначы Камчаткі. З 14-ці пасажыраў самалёта Ан-28 выжылі толькі чацвёра.
Як паведамляюць расійскія СМІ, самалёт упаў каля пасёлка Палана, куды ён ляцеў з Петрапаўлаўска-Камчацкага. Сярод загінулых толькі адзін замежнік — беларус (1977 года нараджэння). Беларускі бок ужо праінфармаваны пра трагедыю.
З дваіх дзяцей, што былі на борце, выжыў толькі 13-гадовы хлопчык, але ён знаходзіцца ў цяжкім стане.
13 верасня на Камчатцы аб'яўлены днём жалобы.