Грамадзянін Расіі набыў самы дарагі дом Вялікабрытаніі
Па паведамленнях брытанскіх газет, расіянін купіў асабняк за 140 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэта прыкладна 228 мільёнаў даляраў.
Рэкордная сума была заплачана за Park Place. Гэты трохсотгадовы будынак знаходзіцца непадалёк ад Хэнлі, паблізу Лондана. Дом у свой час належаў старэйшаму сыну караля Георга II. Сядзібу невядомы расіянін набыў разам з з 80 гектарамі зямлі, прысядзібнымі пабудовамі, помнікамі і стайняй, паведамляе ВВС.