Прайшло пахаванне загінуўшай на "Булгарыі" грамадзянкі Беларусі
Яна накіравалася ў круіз на запрашэнне брата, з якім не бачылася 20 гадоў.
Ларысу Петухову пахавалі ў Беларусі ў нядзелю. Яна была роднай сястрой капітана патанулага на Волзе цеплахода "Булгарыя" Аляксандра Астроўскага, паведамляе “Інтэрфакс”.
Загінулы пры караблекрушэнні А.Астроўскі не бачыўся са сваёй старэйшай сястрой амаль 20 гадоў і гэтым летам запрасі яе з мужам паплаваць на цеплаходзе. Мужу ўдалося выратавацца.
Нагадаем, што пры крушэнні “Буларыі” загінула больш за сто чалавек. Выратаваліся толькі 80.