Гродзенка атрымала тытул "Міс фотамадэль свету 2011" (фота)

Конкурсы праходзілі ў турэцкім горадзе Бадрум. Удзельнічалі ў іх 22 дзяўчыны з 19 краін, паведамляе tutgrodno.com. Інэса Кунцэвіч упершыню выступала на конкурсе прыгажосці. Тым не менш беларуска перамагла ў агульным фінале і заваявала карону 1-й віцэ-міс конкурсу "Miss Seven Continents 2011".

Дарэчы, у конкурсе ўдзельнічала і яшчэ адна гродзенка — Яўгенія Русіноўская. У 2008 годзе яна атрымала прыз глядацкіх сімпатыў на нацыянальным конкурсе "Міс Беларусь". Гэтым разам дзяўчына прадстаўляла Латвію. У фінале сёлетняга конкурсу Русіноўская заваявала тытул чацвёртай віцэ-міс.

Фота: tutgrodno.com