Гродзенскі краязнаўца напісаў кнігу пра гісторыю гарадскіх плошчаў

“Гісторыя гродзенскіх плошчаў” апавядае пра Савецкую, Леніна, Прывакзальную і плошчу Савецкіх памежнікаў. У кнізе багата аўтарскіх успамінаў і матэрыялаў з яго асабістага архіву.

Віктар Саяпін прадставіць гродзенцам яшчэ дзве працы — “Пра парк Жылібера і заапарк Каханоўскага” і “Пешшу па Ажэшка і Савецкай”.

Кнігі з’яўляюцца чарговымі ў серыі “HronoГродна”, заснаванай прыватным выдавецтвам “ЮрСаПрынт”.