Гродзенскі "Нёман", не выходзячы на поле, трапіў у паўфінал Кубка Беларусі

Таксама клецкая каманда можа зняцца і з чэмпіянату краіны (яна выступае ў першай лізе), інфармуе БелаПАН.

Астатнія матчы 1/4 фінала Кубка Беларусі па футболе пройдуць 17-18 сакавіка. У іх сустрэнуцца "Ліда" і "Нафтан", "Брэст" і "Гомель", СКВІЧ і "Мінск".

Тым часам, футбольныя клубы "Славія" (Мазыр) і "Белшына" (Бабруйск) атрымалі ліцэнзіі для выступлення ў першынстве краіны ў вышэйшай лізе. Яны здолелі вырашыць свае фінансавыя праблемы. Такім чынам, у вышэйшай лізе сёлета згуляюць 11 камандаў (як вядома, 12-я — сталічны "Партызан" — заявіцца не здолела).