Гродзенскі пенсіянер патрабуе кампенсацыю за няякасныя петарды

Такі метад барацьбы з крылатымі гасцямі сотак Мар’ян Станіслававіч вынайшаў тры гады таму і дагэтуль праблем не было. А вось нядаўна петарда ўзарвалася проста ў яго руках. У выніку пенсіянер атрымаў траўмы, піша “Вечерний Гродно”.

Кампенсацыю матэрыяльнай і маральнай шкоды мужчына хоча спагнаць з крамы, якая, на яго думку, прадала яму няякасную піратэхніку. Свае страты ён ацэньвае ў 15 мільёнаў рублёў.