Гродзенскія калегі Анджэя Пачобута звярнуліся да пракурора вобласці

Сябры гродзенскай філіі “Беларускай асацыяцыі журналістаў” падкрэсліваюць, што крымінальная справа супраць Пачобута — адзін з этапаў сістэмнай палітыкі дыскрымінацыі журналістаў недзяржаўных СМІ.

"Мы выказваем салідарнасць з нашым калегам Андрэем Пачобутам — сумленным журналістам, які выконвае свой прафесійны ды грамадзянскі абавязак”, — пішуць яны ў звароце.

Тым часам сёння ў пракуратуру ў якасці сведкі выклікалі жонку Анджэя Пачобута Аксану. Яна да следчага Арсенія Нікольскага прыйшла з адвактам і адмовілася даваць паказанні супраць свайго мужа. На гэтым допыт скончыўся.

Нагадаем, карэспандэнта “Газеты Выборчай” Анджэя Пачобута падазраюць у абразе кіраўніка Беларусі. Падставай для гэтага сталі артыкулы журналіста ў “Газеце Выборчай”, на сайце “Беларускі партызан” і ў асабістым блогу poczobut.livejournal.com.