Хілары Клінтан крытыкуе выбары у Беларусі і Украіне ды хваліць Грузію

Клінтан выступала з прамовай у інстытуце Брукінгса, прысвечанай адносінам Амерыкі і Еўропы, перадае РІА "Новости".
 
Па словах Клінтан, кастрычніцкія парламенцкія выбары ва Украіне былі крокам назад у дэмакратычным развіцці краіны. У Беларусі, адзначыла дзяржсакратар ЗША, улады працягваюць сістэматычна ўшчамляць правы чалавека. У сувязі з гэтым Клінтан паўтарыла заклік да вызвалення палітвязняў і выказала падтрымку актывістам, якія адстойваюць правы народа Беларусі.

Разам з тым, яна паведаміла, што ЗША вітаюць выбары ў Грузіі і першы выпадак мірнай перадачы ўлады ў гісторыі гэтай краіны.

Фота — kievskaya.com.ua