Ігар Бокій выйграў пяты залаты медаль Паралімпіяды!
На дыстанцыі 200 метраў комплексам ён перамог з новым сусветным рэкордам — 2:06,30.
Агулам 18-гадовы Бокій заваяваў у Лондане шэсць медалёў (5 залатых і 1 срэбраны). Іншыя беларускія паралімпійцы ўзялі яшчэ тры бронзы. У агульным медальным заліку ў апошні дзень спаборніцтваў наша зборная займае 22 месца. Нагадаем, на папярэдняй Паралімпіядзе ў беларусаў было 13 медалёў, сярод іх — 5 залатых.
Ігар Бокій — ураджэнец Бабруйска, цяпер жыве ў Мінску, вучыцца ў БДУ. Плаваннем займаецца з 6 гадоў. У лік паралімпійцаў трапіў з-за слабога зроку.
Паралімпіец Ігар Бокій: Планую прабіцца на Алімпіяду сярод здаровых
Фота — ctv.by