Ініцыятыўная група Дзмітрыя Уса скарацілася на дзве траціны

У сваім лісце-падзяцы былы кандыдат у прэзідэнты напісаў, што з 938 сябраў, якія ўваходзілі ў яго ініцыятыўную групу па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс, у выніку ціску ўладаў засталося 323 чалавекі.

Прыемна, піша Дзмітрый Ус, што ёсць такія людзі, якія выступаюць за захаванне і павагу правоў чалавека. Ён таксама жадае актывістам захаваць трывалую перакананасць у правільнасці курса па зменах у выбарчым заканадаўстве, інфармуе spring96.org