Інтэрнэт-праект сталічнай міліцыі дапамог знайсці зніклага хлопца
Акцыя стартавала ў Twitter тыдзень таму і прынесла першы вынік.
За два дні быў знойдзены 16-гадовы падлетак, які сыйшоў з хаты. Следчыя высветлілі, што знікнуць хлопца прымусілі пераважна сямейныя праблемы. Вылічыць канкрэтны дом і кватэру міліцыянтам дапамог адзін з карыстальнікаў сацыяльных сетак, які заўважыў, як зніклы зайшоў на сваю старонку "В контакте" і здолеў атрымаць "важныя звесткі аб яго месцазнаходжанні". Хлопца знайшлі і ўжо перадалі яго сваякам, паведамляе БЕЛТА.