Іран гатовы пастаўляць нафту беларускім сябрам па своп-схеме

Ён паведаміў, што перамовы з гэтай нагоды ўжо ідуць. "У нас няма ніякіх абмежаванняў па продажу нафты беларускім сябрам. Трэба толькі выбраць такую схему, якая была б найбольш эканамічна рацыянальная", — сказаў амбасадар.

Такой схемай, паводле Хасейні, могуць стаць своп-здзелкі з Азербайджанам і Расіяй.