Іранцы спазняюцца на аўкцыён па продажы МТС, бо не атрымалі візы

Зацікаўленасць выказала іранская кампанія Toseye Etemad Mobin, перадае БЕЛТА. Кампанія належыць Міністэрству сувязі Ірана. Аднак топ-мэнэджары іранскай фірмы не змаглі наведаць прэзентацыю МТС, бо не паспелі атрымаць беларускія візы.

Аўкцыён па продажы беларускай дзяржаўнай долі акцый МТС прызначаны на 1 снежня. Дзяржава хоча прадаць сваю долю акцый за 1 млрд долараў. Запрашэнні на ўдзел у прэзентацыі аўкцыёну Міністэрства сувязі і інфарматызацыі разаслала 50 сусветным кампаніям.