Ірына Дарафеева адпачывала ў Егіпце з маладым спеваком (фота)
Зімовыя вакацыі яна правяла на курорце Сафага. У інтэрнэце з'явіліся здымкі адтуль.
"Мы добра і весела разам бавілі час", — пракаментаваў "Комсомольской правде в Беларуси" спявак Віталь Гардзей. На іншыя пытанні адказваць ён адмовіўся. Устрымалася ад каментароў і Дарафеева, якая адразу па вяртанні з Егіпту з'ехала на гастролі ў Расію.
Вядома, што Дарафеева і Гардзей пазнаёміліся ў 2007 годзе. У іх розніца ва ўзросце пяць гадоў — Ірыне ў ліпені споўніцца 35, а Віталю цяпер 30.
Фота — vk.com