Іскуі Абалян і яе суседзі пакуль застаюцца пры сваіх кватэрах

Дамы №47 і №49 паводле свайго тэхнічнага стану не падлягаюць зносу, аднак прыватная кампанія “Метадос” на іх паквапілася. Насельнікаў 80 кватэр хацелі адсяліць. Жыхары двух дамоў 31 жніўня сустрэліся ў адміністрацыі Маскоўскага раёну сталіцы з прадстаўнікамі кампаніі “Метадос”. Дзякуючы іх настойлівасці, будаўніцтва бізнэс-цэнтру пакуль адкладзенае. Жылыя дамы не будуць зносіць, прынамсі, пакуль, паведамляюць інфармагенцтвы.

Дарэчы, у адным з гэтых дамоў жыве беларуская эстрадная спявачка Іскуі Абалян. Яна таксама брала ўдзел у гэтай сустрэчы і пераконвала чыноўнікаў у тым, што дамы па вуліцы Караля зносіць нельга.