Італьянец захапіў у закладнікі 15 падаткавікоў
Здарэнне адбылося ў мястэчку Рамана-дзі-Ламбардыя на поўначы Італіі.
Як перадае РБК, мужчына захапіў у закладнікі 15 супрацоўнікаў кампаніі Equitalia, якая займаецца зборам падаткаў і запазычанасцяў. У мужчыны была агнястрэльная зброя, аднак ніхто з закладнікаў не пацярпеў.
Мужчына запатрабаваў сустрэчы з прадстаўнікамі прэсы, каб распавесці ім пра сваю праблему. Ён нават збіраўся скончыць жыццё самагубствам. Падчас перамоваў з паліцыяй італьянец распавёў пра свае фінансавыя цяжкасці. Па яго словах, закладнікаў ён захапіў, каб надаць агалоску свайму бядотнаму становішчу.
У выніку мужчына адпусціў закладнікаў і здаўся паліцыі. Зламыснікам апынуўся 50-гадовы бізнэсмэн.
Фота: tg24.sky.it