Італьянскія паліцыянты забралі ва ўкраінцаў 6-гадовую дачку
Яны пайшлі ў супермаркет у горадзе Афрагола, а дзяўчынку зачынілі ў аўтамабілі.
Неўзабаве яна змерзла і пачала плакаць. Мінакі выклікалі паліцыянтаў, якія вызвалілі дзяўчынку з аўтамабіля і захінулі яе ў коўдру. Бацькі з'явіліся толькі праз паўгадзіны і адразу ж былі арыштаваныя. Цяпер яны чакаюць, якое рашэнне прыме суд, паведамляе УНІАН.