Каб аплаціць "п'яныя" штрафы, несвіжанін пазбыўся аўто і мабільніка
Нясвіжскі суд аштрафаваў яго на 8 мільёнаў 50 тысяч рублёў (230 базавых велічыняў).
У залік пагашэння штрафу пайшлі яго “Мазда-626” і мабільны тэлефон “Самсунг”.
Спярша жыхар Нясвіжа здзейсніўшы аварыю ў нецвярозым стане. Ён заплаціў штраф 805 тысяч рублёў і быў пазбаўлены правоў на чатыры гады. Але ўжо на наступны дзень пасля таго, як яго аштрафавалі, мужчына зноў сеў нецвярозым за руль і зноў трапіў у аварыю. Цяпер ездзіць яму няма на чым.