Кабякоў пра новага міністра спорту: гэта сапраўдны баявы генерал
У сераду кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў прадставіў новага міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко.
Яго папярэднік Алег Качан быў вызвалены ад сваёй пасады 28 кастрычніка ў сувязі з няўдалым выступленнем беларускіх алімпійцаў у Лондане.
Андрэй Кабякоў на сустрэчы з супрацоўнікамі Мінспорту адзначыў, што ім пашанцавала з міністрам, бо гэта — дасведчаны і па-сапраўднаму баявы генерал, які прайшоў шлях ад камандзіра аддзялення да генерал-маёра, намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях. Пад яго кіраўніцтвам беларускі спорт трэба падняць на больш высокі ўзровень, а высокія вынікі беларускіх спартсменаў павінны стаць сістэмай, сказаў Кабякоў.
Аляксандр Шамко ў сваю чаргу паабяцаў у самы кароткі тэрмін выканаць задачы, якія паставіў перад беларускім спортам кіраўнік дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.
Міністэрствам спорту будзе кіраваць генерал-маёр унутранай службы
Фота — kii.gov.by, bymedia.net