Калегі зніклых у Гімалаях альпіністаў збіраюць грошы на пошукі

Нагадаем, сувязь з двума дасведчанымі альпіністамі Мікалаем Бандалетам і Сяргеем Белавусам абарвалася 8 траўня. Яны падымаліся на адну з самых недаступных вяршыняў свету — Тулагі ў Непале. Дагэтуль туды не падымаўся ніводзін чалавек. 
Што здарылася з альпіністамі, дагэтуль невядома. З 13 траўня выратавальна-пошукавыя працы вяліся на верталёце. 15 траўня на вышыні 6300 метраў знайшлі намёт з рэчамі беларусаў і ланцужок іх слядоў, якія ішлі на грэбень гары. Наземныя пошукі сарвала непагадзь. У чэрвені пошукі давялося спыніць. 
Як паведамляе БелаПАН, калегі альпіністаў сабралі 15 тысяч 700 долараў. Для аплаты пяці вылетаў верталёта трэба яшчэ больш за 16 тысяч долараў. Банкі і грамадскія арганізацыі дапамогі не даюцьз-за крызісу ў краіне. 


Дабрачынныя рахункі для збору сродкаў на пошукі альпіністаў адкрыты ў філіяле № 503 ААТ "АСБ "Беларусбанк" у Мінску па вул. Ангарская, 40. УНП 100151342, код банка 608. 
У беларускіх рублях: № 000012 (транзітны рахунак № 3819382103071 — паказваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна. 
У доларах ЗША: № 000095 (транзітны рахунак № 3819382106775 — паказваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна. 
У еўра: № 000006 (транзітны рахунак № 3819382106775 — паказваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі). Атрымальнік: Фралова Таццяна Андрэеўна. 
Таксама адкрытыя кашалькі Webmoney: Z263806607152 (долары ЗША); R828686174238 (расійскія рублі); E388527539036 (еўра); B415178484051 (беларускія рублі). "Яндэкс-кашалёк": 41001967194791.