Каля 360 свінняў задыхнуліся пры пажары на ферме

Як інфармуе БЕЛТА, на выходных работнік свінафермы паведаміў выратавальнікам пра загаранне. Тыя прыбылі да месца выкліку праз некалькі хвілінаў. Да гэтага моманту паддашак будынку напоўніўся дымам. У будынку было больш за 2000 галоваў скаціны.

Выратавальнікі разам з персаналам эвакуявалі 40 свінняў і 150 парсюкоў. Эвакуяваць жывёл з іншых секцый не спатрэбілася, бо пажарнікі змаглі прадухіліць пагрозу распаўсюду агню. У дыме задыхнуліся 359 свінняў. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцце будынка.