Каля Гомельскага дзяржуніверсітэта знайшлі авіябомбу (фота)
19 красавіка супрацоўнікі міліцыі і МНС эвакуіравалі частку персаналу і студэнтаў Гомельскага дзяржуніверсітэта.
Прычынай эвакуацыі стаў знойдзены каля будынку боепрыпас.
Небяспечная знаходка была выяўленая ў катлаване, пракапаным паміж чацвёртым і пятым карпусамі універсітэта. Па розных звестках, гаворка ідзе пра авіябомбу або снарад. Верагодна, гэта боепрыпас часоў Другой сусветнай вайны.
На час сапёрна-піратэхнічных работ былі ачэпленыя 4-ы і 5-ы корпусы ГДУ. На месцы здарэння працавала сапёрная група, таксама дзяжурылі "хуткая" і пажарная машыны, піратэхнічная служба.


Фота — odsgomel.org