Каля метро “Пушкінская” у Мінску перакулілася “хуткая” (фота, відэа)

Машына медыцынскай службы апынулася на баку, паведамляюць відавочцы на форуме onliner.by. У ДАІ Фрунзенскага раёна распавялі, што ўдар быў моцны, па папярэдніх дадзеных, пацярпелі два чалавекі.

Аварыя адбылася каля 23:00. Аўтамабіль “хуткай” рухаўся з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сірэнай па вуліцы Прытыцкага (з боку вуліцы Сердзіча ў кірунку вуліцы Берута. Па папярэдніх дадзеных, ён праязджаў скрыжаванне на чырвоны сігнал светлафора. У гэты час па праспекце Пушкіна (з боку вуліцы Адоеўскага ў кірунку вуліцы Матусевіча) ехаў Renault Megane. За рулём знаходзіўся малады чалавек 1988 году нараджэння. Машына, якая ехала побач з ім, спынілася, а ён — не.

Паводле звестак ДАІ, пацярпелі абодва кіроўцы. У шафёра “хуткай” — спалучаныя траўма і ўдары. У хлопца, які кіраваў Renault — траўмы грудзей і жывата. Брыгада медыкаў у гэтай машыне ехала на выклік, пацыентаў у ёй не было.