Камандуючы ўнутранымі войскамі сёння будзе адказваць на пытанні
Палкоўнік Юрый Караеў у сераду правядзе прамую тэлефонную лінію.
Намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі па тэлефонах 223-84-24, 223-76-64 будзе адказваць на пытанні, датычныя "сучаснага аблічча і перспектываў развіцця ўнутраных войскаў МУС". Агенцтва "Минск-новости" не ўдакладняе, у які час будзе праходзіць прамая лінія.
Нагадаем, Юрый Хаджымуратавіч Караеў атрымаў сваю новую пасаду ў снежні 2012 года. Ён замяніў генерал-маёра Валерыя Гайдукевіча.
Пра Караева вядома, што ён ураджэнец Асетыі, працаваў у міліцыі ў Гомелі і Бабруйску. У 1996 годзе скончыў акадэмію генштаба Расіі імя Фрунзэ, пасля некалькі месяцаў камандаваў палком міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкаму, а з восені 2008-га быў камандзірам брыгады спецыяльнага прызначэння войскаў МУС (в/ч 3214), замяніўшы на гэтай пасадзе палкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнку. Апошняя пасада — першы намеснік начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў.
Фота — bymedia.net, mvd.gov.by