Кампанія Lacoste спрабуе забараніць Брэйвіку насіць вопратку яе брэнда
Там ўпэўненыя, што нарвежскі тэрарыст стварае антырэкламу.
Французская кампанія Lacoste папрасіла нарвежскую паліцыю забараніць тэрарысту Андэрсу Брэйвіку насіць вопратку іх брэнда. У лісце, накіраваным юрыстамі Lacoste ў нарвежскую паліцыю, гаворыцца, што Брэйвік стварае антырэкламу вядомаму брэнду.
У сваім “Маніфесце” Брэйвік заявіў, што з'яўляецца прыхільнікам адзення Lacoste. Рэчы гэтага брэнда, пісаў Брэйвік, адпавядаюць "стылю адукаванага кансерватыўнага еўрапейца".