Камунальнікі выпрабавалі трубу: "гейзер" выбіў вокны ў жылым доме (фота)
Здарэнне адбылося каля дома №45 на Партызанскім праспекце сталіцы.
Як паведамляе партал TUT.BY, у гэтым раёне ішлі планавыя працы на цепласетках. Рабілі іх спецыялісты "Мінскіх цепласетак". Да выратавальнікаў яны па дапамогу не звярталіся.
Магутныя струмяні гарачай вады, якія вырваліся з-пад зямлі, выбілі шклопакеты і залілі некалькі кватэраў. На шчасце, абышлося без пацярпелых.
Спецыялісты "Мінскіх цепласетак" справіліся з сітуацыяй уласнымі сіламі, хаця выратавальнікі ўсё ж прыехалі.
Атрымаць каментар у кіраўніцтва "Мінскіх цепласетак" журналісты не змаглі.


