“Камяніца” разам з Русяй збіраюць аматарскія гурты

Па словах спявачкі Русі, якая выступае куратарам новай фестывальнай ідэі, да ўдзелу запрашаюцца дарослыя і дзіцячыя калектывы. Сярод іх могуць быць хоры, ансамблі і гурты, якія выконваюць традыцыйныя беларускія песні. Жадаючыя мусяць даслаць ліст на адрас [email protected] да 8 верасня. Да ліста варта прыкласці невялічкую даведку пра свой гурт, фота, 1-2 аўдыёзапісы (ці спасылку на відэа) і кантакты. Чацвёрты фольк-фэст “Камяніца” пройдзе 15 верасня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы, што ля Мінску.

Фота: Юра Маціюн