Кангрэсмены ЗША заклікалі Лукашэнку адпусціць палітвязняў

Група кангрэсменаў у гэтым дакуменце выказвае занепакоенасць лёсам Міколы Статкевіча, Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Змітра Дашкевіча і іншых палітвязняў, якія застаюцца ў турме ці маюць абмежаванне волі. У завароце сказана, што калі ўлады будуць парушаць грамадзянскія і палітычныя правы грамадзянаў, Беларусь стане ізгоем на міжнароднай арэне. А гэта на шкоду эканоміцы і дабрабыту насельніцтва краіны.