Кантрабандыст наехаў на памежніка на беларуска-ўкраінскай мяжы
Здарэнне адбылося ў Столінскім раёне.
Пінскія памежнікі спрабавалі затрымаць кантрабандыста, які ехаў з Украіны на снегаходзе з санкамі. Уцякаючы, зламыснік накіраваў снегаход на памежнікаў, адзін з іх атрымаў траўмы.
Як інфармуе БелаПАН, снегаход знайшлі праз гадзіну ў адной з вёсак у 2,5 кіламетрах ад мяжы. У ім знаходзіліся 15 сумак і скрынак з кантрабандай. Гаспадара груза затрымаць пакуль няўдалося.